18 лютага 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Лапаціна (1915–1941), савецкага пагранічніка, Героя Савецкага Саюза (1957)
Аляксей Васільевіч Лапацін нарадзіўся 18 лютага 1915 г. у сяле Дзюкава Каўроўскага павета Уладзімірскай губерні (цяпер Шуйскага раёна Іванаўскай вобласці). Бацька загінуў у Першую сусветную вайну. У сяле Колабава закончыў сямігодку, у 1933 г. — школу фабрычна-завадскога навучання ў г. Каўрове. Працаваў слесарам на экскаватарным заводзе. У кастрычніку 1937 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Саратаўскае ваеннае пагранічнае вучылішча НКУС, якое закончыў у 1940 г.
18 студзеня 2017 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Лапаціна (1897–1965), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне — ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.
З жніўня 1918 года — у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона, ваяваў супраць дзянікінцаў, урангелеўцаў, польскіх інтэрвентаў.
2015 г. – 270 гадоў з дня нараджэння Мацея Бутрымовіча (1745–1814), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, падстарасты і мечніка Пінскага павета
Матэвуш (Мацей) Бутрымовіч нарадзіўся ў 1745 годзе на Ваўкавышчыне ў шляхецкай сям’і герба Топур. Быў сынам Якуба і Анастазіі. Вучыўся ў школе пры езуіцкім калегіуме ў Пінску.